Паважаныя госцейкі!

Прабачце, сайт толькі-толькі ствараецца, таму амаль "пусты". Спадзяёмся на вашае разуменне і, калі вы не знайшлі патрэбнага вам матэрыялу, запрашаем наведаць нас пазней.

Дзякуй.




Дарагія студэнты ІІ-х курсаў аддзялення "Народная творчасць" МДКМ , УСЕ матэрыялы, што могуць вам спатрэбіцца для падрыхтоўкі да заняткаў па ГСАК ТУТ ЁСЦЬ!

Паважаныя госці, студэнты, выкладчыкі і проста выпадковыя мінакі, дзень добры!


Адкажыце мне на такое падступнае пытанне: Як можна не ведаць пра культуру? Прадбачу адказы шматлікіх: як можна? Не ведаць? Гэта фі! Ах, сучасны чалавек проста абавязаны ведаць пра культуру калі не ўсё, то амаль усе!! Бо культура - тое, што нас атачае! Гэта ўсё дасягненні, якія стварыў чалавек для таго, каб палепшыць навакольны яго свет.

Стоп! ... Але тады ... як можна ведаць пра культуру? Гэта ж трэба ведаць абсалютна ўсё і пра ўсё?? Але на гэта не хопіць жыцця!! Так, тут не паспрачаешся .... Як казаў наймудрэйшы Сакрат «я ведаю, што нічога не ведаю» ...

Гэты сайт не ставіць мэты расказаць вам УСЁ аб культуры. Ды і назва яго больш вузкая - "Гісторыя сусветнай мастацкай культуры". Бо культура - паняцце даволі шырокае, яго нават колісь адносілі да земляробчай галіны (з лац. «апрацоўка»). Культура, як вы ведаеце, можа быць духоўнай і матэрыяльнай. Мастацкая культура непасрэдна звязана з мастацтвам, бо чалавек, званы Мастаком (а ім можа быць не толькі прафесіянал, але і народны ўмелец), дзякуючы сваім развітым пачуццям спазнае навакольны свет і выяўляе нам яго ў выглядзе якіх-небудзь вобразаў у эстэтычна выразнай форме (скульптура , музыка, архітэктура, літаратура, танец, карціна ...).

І мы, гледачы-слухачы, «успрымальнікі» глядзім на творы мастацтва і спазнаём навакольны свет... Не верыце? Так, пагаджуся, што мы спазнаем яго яшчэ і тады, калі вывучаем гэты самы навакольны свет ... Мы бачым яго такім, які ён ёсць зараз! Але ж чалавеку ўласціва цікавіцца гісторыяй. А адкуль мы даведаемся, якім гэты свет быў учора, год, стагоддзе, тысячагоддзе назад? Толькі не кажыце, што вам гэта не цікава!

Фрыдрых Ніцшэ неяк сказаў: «Сапраўдным адлюстраваннем жыцця з'яўляецца не гісторыя, але мастацтва». Чаму? Гісторыя - факты, а мастацтва - эмоцыі, пачуцці. І гэта добра, што чалавек часам не памятае дакладна: у колькі ён прачнуўся - у 8.32 ці ў 8.33, але памятае водар блінцоў, якія пячэ мама раніцою, і зарад бадзёрасці і энергіі, і сваю рашучасць у што бы то ні стала зрабіць свой чарговы дзень шчаслівым!! А яшчэ ... мастацтва паказвае нам мінулае, дапамагае разумець сучаснасць і нават дазваляе прадказваць будучыню.

Ведаць УСЁ аб культуры, вядома, практычна немагчыма. Але вывучаць яе - неабходна.

Мы распавядзем вам крышачку пра стылі, накірункі, прынцыпы працы вялікіх майстроў, асаблівасці той ці іншай эпохі ад першабытнага грамадства да ХХ стагоддзя.

Мэта гэтага сайта як адукацыйнага праекта - далучэнне да ўспрымання, спазнання і засваення духоўна-маральнага і эстэтычнага досведу чалавецтва праз зносіны з мастацтвам.

Задачы:

• фарміраванне на аснове знаёмства з артэфактамі сусветнай мастацкай культуры ўмення свабодна арыентавацца ў яе прасторы ад вытокаў (першабытнае мастацтва) да Найноўшага часу (другая палова XX ст.);

• фарміраванне ўнутранай адкрытасці і лаяльнасці да незнаёмага і новага ў спалучэнні з устойлівай індывідуальнай пазіцыяй;

• асэнсаванне павагі і пачуцця годнасці пры знаемстве з помнікамі айчыннай мастацкай культуры.